Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Санкт-Пецярбургу адноўлена мазаічная ікона, якая лічылася страчанай
13.05.2015 14:47

Вулічнае пано плошчай больш за 55 кв. метраў было выкладзена ў пачатку ХХ стагоддзя і на сённяшні дзень лічылася знішчаным. Пры падтрымцы ўрада горада ўдалося аднавіць гістарычную выяву мазаікі, якая ўпрыгожвае фасад галоўнага корпуса Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага інстытута кіно і тэлебачання, паведамляе сайт Санкт-Пецярбургскай мітраполіі.

У цырымоніі прынялі ўдзел губернатар Георгій Палтаўчанка, рэктар інстытута Аляксандр Яўменаў, епіскап Царскасельскі Маркел і благачынны храмаў у ВНУ мясцовай епархіі протаіерэй Пётр Мухін, якія асвяцілі ікону.

Як адзначыў Аляксандр Яўменаў, больш ні адзін будынак у Расіі не ўпрыгожаны такім мазаічным пано, выключным як па памеры, так і па мастацкай каштоўнасці.

Галоўны корпус інстытута знаходзіцца ў будынку, дзе ў пачатку ХХ стагоддзя размяшчаўся Сінод. Пано лічылася згубленым, аднак падчас рамонтных работ некалькі гадоў таму былі выяўлены яго фрагменты.

Паводле www.interfax-religion.ru, (AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.