Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Даследаванні выявілі сумяшчальнасць Турынскай Плашчаніцы і Сударэ з Ов’еда
11.05.2015 11:39

На канферэнцыі, прысвечанай навуковым даследаванням Турынскай Плашчаніцы, прагучаў даклад, з якога вынікае, што плямы на Плашчаніцы цалкам сумяшчальныя з тымі, якія знаходзяцца на менш знакамітай рэліквіі — т.зв. Сударэ з Ов’еда, паведаміла італьянскае выданне Vatican Insider.

На канферэнцыі, прысвечанай навуковым даследаванням Турынскай Плашчаніцы, прагучаў даклад, з якога вынікае, што плямы на Плашчаніцы цалкам сумяшчальныя з тымі, якія знаходзяцца на менш знакамітай рэліквіі — т.зв. Сударэ з Ов’еда, паведаміла італьянскае выданне Vatican Insider.

Сударэ з Ов’еда (Іспанія) — кавалак тканіны, які, паводле падання, выкарыстоўваўся, каб абгарнуць ім галаву Езуса Хрыста пасля Яго ўкрыжавання.

Альфонса Санчэс Ермасілья (Alfonso Sanchez Hermosilla), доктар судовай медыцыны, выступаючы на канферэнцыі, сказаў, што даследаванне пацвердзіла поўную сумяшчальнасць Турынскай Плашчаніцы і Сударэ з Ов’еда. «Яны пакрывалі труп аднаго і таго ж чалавека», — падсумаваў іспанскі даследчык. Абодва прадметы зробленыя з аднолькавай тканіны, маюць сляды пылку адных і тых жа раслін, якія паходзяць са Святой Зямлі, і аднолькавага тыпу плямы, якія суадносяцца з ранамі, адпаведнымі апісанню мук Хрыстовых у Евангеллях.

Сударэ з Ов’еда з 840 г. захоўваецца ў капліцы, размешчанай у цяперашні час у саборы Святога Збавіцеля ў гэтым паўночнаіспанскім горадзе. У адрозненне ад Турынскай Плашчаніцы тканіна не мае такога ж выразнага малюнка Хрыста, але на ёй маюцца плямы, якія, як, мяркуюць, з’явіліся ад Крыві Хрыста пасля ўкрыжавання.

Канферэнцыя, прысвечаная даследаванням Турынскай Плашчаніцы, праходзіць у гэтым годзе адначасова з ушанаваннем гэтай рэліквіі, якое ў цяперашні час арганізавана для вернікаў у Турыне — упершыню за час пантыфікату Папы Францішка.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.