Халдзейскі патрыярх заклікаў уключыць у тэкст канстытуцыі Курдыстана паняцце «хрысціяне» | Друк |
07.05.2015 12:55

Паколькі ў цяперашні час заканадаўцы абмяркоўваюць фармулёўку канстытуцыі для аўтаномнай іракскай вобласці Курдыстан, кіраўнік Халдзейскай Каталіцкай Царквы заклікаў уключыць у тэкст асноўнага закона паняцце «хрысціяне».

Праект канстытуцыі прадугледжвае, што Курдыстан уключае «курдаў, туркменаў, арабаў, асірыйцаў, халдзеяў, сірыйцаў, армян і іншых».

Патрыярх Луіс Рафаэль I Сако сказаў у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «Fides», што ў прапанаваным выглядзе тэкст канстытуцыі мае на ўвазе, што рэлігія менш важная, чым этнічная прыналежнасць.

«Цяпер, на жаль, вы часцей чуеце, калі хто-небудзь кажа: «Я больш армянін, чым хрысціянін» або «я больш асірыец, чым хрысціянін», — сказаў халдзейскі патрыярх.

(AYU)
 
© 2003-2024 Catholic.by