Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Арменіі кананізавалі 1,5 млн ахвяраў генацыду
24.04.2015 16:46

Армянская Апостальская Царква кананізавала ахвяр генацыду армян у Асманскай імперыі, які быў распачаты роўна сто гадоў таму. Да мучанікаў было залічана 1,5 млн чалавек. Цырымоніі ў Эчміядзіне, духоўнай сталіцы Арменіі, узначаліў Каталікос Апостальскай Царквы Карэкін II.

Святы Пасад на цырымоніі прадстаўляў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Нагадаем, што Святы Айцец ушанаваў памяць ахвяр генацыду армян у Нядзелю Божай Міласэрнасці падчас Імшы ў ватыканскай базыліцы. У малітве прынялі ўдзел армяне з усяго свету, у тым ліку прэзідэнт Арменіі і іерархі Армянскай Апостальскай Царквы.

Цытуючы Яна Паўла II, Папа Францішак нагадаў тады, што гэта масавае забойства лічыцца першым генацыдам ХХ стагоддзя.

Генацыд армян другі ў свеце пасля Халакосту, які з’яўляецца найбольш даследаваным і ўдакументаваным.

Штогод 24 красавіка — у гадавіну дэпартацыі армянскай інтэлігенцыі са Стамбула — армянская супольнасць усяго свету адзначае гадавіну распачацця прыгнёту свайго народа. У Арменіі гэтая дата мае вялікае значэнне і з’яўляецца непрацоўным днём.

Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.