Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Амерыканскі кардынал адзначае 80-гадовы юбілей
14.04.2015 15:44

Кардынал Джасцін Фрэнсіс Рыгалі, былы ватыканскі дыпламат, а ў 2003-2011 гадах арцыбіскуп Філадэльфіі, у нядзелю 19 красавіка 2015 г. адзначыць свой 80-гадовы юбілей. Па дасягненні гэтага ўзросту ён згубіць права на галасаванне падчас канклаву. Калегія кардыналаў налічвае зараз 225 членаў, з якіх 121 могуць удзельнічаць у магчымым выбары Пантыфіка.

Іерарх працаваў у Рымскай курыі з 1970 г. па 1994 г. Сярод іншага, ён кіраваў у 1985-1989 гг. Папскай касцёльнай акадэміяй. Затым стаў сакратаром Кангрэгацыі па справах Біскупаў і сакратаром Калегіі кардыналаў. У 1994 г. Ян Павел II прызначыў яго арцыбіскупам Сэнт-Луіса, а ў 2003 г. — арцыбіскупам Філадэльфіі. 21 кастрычніка 2003 г. іерарх атрымаў кардынальскі берэт.

Трэба нагадаць, што наступнік кардынала Рыгалі на філадэльфійскай кафедры, арцыбіскуп Чарльз Чапут, будзе прымаць у сваёй архідыяцэзіі у верасні 2015 г. папу Францішка, куды той прыбудзе на Сусветную сустрэчу сем’яў.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.