Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
ЗША: стартаваў паказ тэлесерыяла пра жыццё раннехрысціянскай супольнасці
08.04.2015 16:03

Пачынаючы з 5 красавіка, у перыяд велікодных святаў, у ЗША стартаваў новы тэлевізійны серыял, прысвечаны жыццю раннехрысціянскай супольнасці.

Серыял «Н.Э. Працяг Бібліі» (AD The Bible Continues), з'яўляецца апошнім на дадзены момант праектам мужа і жонкі Марка Брэнта і Ромы Даўні, якія з'яўляюцца аўтарамі тэлесерыяла «Біблія», які прайшоў у 2013 годзе ў эфіры кабельнага тэлебачання.

 

Cюжэтная лінія новага 12-серыйнага серыяла пачынаецца з таго самага моманту, дзе было завершана апавяданне папярэдняга праекта.

Першы эпізод стартуе з выявы Укрыжавання, серыя неадкладна пачынае звязваць разам гісторыі Юзафа з Арымафеі, храмавых святароў, рымлян, апосталаў, Найсвяцейшай Багародзіцы і многіх жанчын, згаданых у Бібліі. Наступныя ж эпізоды будуць грунтавацца на Дзеях Апосталаў.

Трансляцыя серыяла праходзіць на тэлеканале NBC, тады як паказ папярэдняга праекта праходзіў на кабельным тэлеканале The History Channel.

Аўтары спадзяюцца, што дадзенае шоў не абмяжуецца толькі адным сезонам, як гэта адбылося з праектам «Біблія», у прыватнасці Марк Брэнт заявіў аб тым, што ўжо вяліся перамовы аб стварэнні другога сезона.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.