Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сем’і панясуць крыж у рымскім Калізеі
01.04.2015 16:04

1 красавіка Службай папскіх літургічных цэлебрацый быў апубліканы спіс асобаў, якія будуць несці крыж падчас набажэнства Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі. Сярод іх: тры сям’і — адна з якіх шматдзетная, а другая з усыноўленымі дзецьмі, хворыя, іракскія, італьянскія і лацінаамерыканскія законніцы, грамадзяне Сірыі, Нігерыі, Егіпту і Кітая.

Падчас першай і чатырнаццатай стацый крыж будзе несці Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні.

Крыжовы шлях у Калізеі адбудзецца ў Вялікую пятніцу 3 красавіка. Ён пачнецца ў 21.15 па рымскім часе. Аўтарам разважанняў, якія будуць гучаць падчас гэтага набажэнства стаў Біскуп Навары па пенсіі Рэната Корці. У іх закранаюцца тэмы пераследу хрысціян, сям’і, пакутаў сучаснага чалавека, эксплуатацыі дзяцей. Асобна гучыць тэма смутку Хрыста, Які пайшоў на смерць за параненыя адзінотай, пагардай, абыякавасцю, нянавісцю і хлуснёй душы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.