Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Тэзэ адбудзецца міжнародны калёквіум па тэалагічнай спадчыне брата Ражэ
12.03.2015 12:19

Летам 2015 года адбудзецца міжнародны калёквіум, прысвечаны ўкладу брата Ражэ ў тэалагічную думку. На калёквіум запрашаюцца маладыя багасловы да 40 гадоў — студэнты тэалагічных факультэтаў, даследчыкі, а таксама тыя, хто пасвяціў сябе служэнню Царкве.

Пра гэта паведамляецца на taize.fr.

Калёквіум будзе праходзіць з 30 жніўня па 6 верасня. Ужо распачалася анлайн рэгістрацыя.

Брат Ражэ — заснавальнік экуменічнай супольнасці ў Тэзэ — ніколі не ўдзельнічаў у тэалагічных дэбатах. Аднак сярод яго сяброў заўсёды былі багасловы. Ён развіваў свой арыгінальны погляд, які быў адчувальны як у яго тэкстах, так і ў жыцці супольнасці і сустрэчах моладзі.

Пратэстанцкія, праваслаўныя і каталіцкія тэолагі прыедуць у Тэзэ, каб абазначыць розныя аспекты яго думкі, якія дапамогуць тэалагічнаму пошуку.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю практычнага характару можна, напісаўшы на Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.