Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл у Германіі заклікае да абароны нядзелі як выхаднога дня
09.03.2015 16:56

Каталіцкі Касцёл у Германіі выступае за больш сур’ёзную абарону выхаднога нядзельнага дня. «Ён становіцца звычайным працоўным днём для ўсё большай колькасці людзей», — адзначыў арцыбіскуп Фрайбурга Стэфан Бюргер.

Як распавёў арцыбіскуп, палітыкаў заклікаюць «не садзейнічаць распаўсюджванню гэтай тэндэнцыі, а наадварот, супрацьстаяць яму».

Больш за ўсіх ад неабходнасці працаваць у нядзелю пакутуюць наёмныя работнікі і іх сваякі. Яны практычна страцілі магчымасць адпачыць, а таксама правесці час з сям’ёй і сябрамі.

Выхадныя дні па нядзелях і святах з’яўляюцца сацыяльнымі дасягненнямі. Імі нельга грэбаваць дзеля атрымання прыбытку.

Паводле katolik.ru, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.