Стаў вядомы аўтар сёлетніх разважанняў Крыжовага шляху ў Калізеі | Друк |
06.03.2015 16:28

Біскуп Навары на пенсіі Рэната Корці падрыхтуе сёлетнія разважанні Крыжовага шляху, які пройдзе з удзелам Папы Францішка ў рымскім Калізеі ў Вялікую пятніцу, 3 красавіка.

Аўтар будзе прытрымлівацца традыцыйнага парадку 14 стацый. 79-гадовы іерарх з’яўляецца паважаным і аўтарытэтным прапаведнікам. 13-19 лютага 2005 г. ён правёў апошнія пры жыцці Яна Паўла II рэкалекцыі для супрацоўнікаў Рымскай курыі. Біскуп быў таксама віцэ-старшынёй італьянскага епіскапату і членам некалькіх ватыканскіх кангрэгацый.

 

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by