Самай пажылой манахіні ў свеце — 108 гадоў | | Друк | |
23.02.2015 11:43 |
Сястра Кандзіда Беллоці з Італіі — самая пажылая манахіня ў свеце. 20 лютага ёй споўнілася 108 гадоў. Законніца нарадзілася ў Квінцана, недалёка ад Вероны, на поўначы Італіі 20 лютага 1907 года. Да ўступлення ў кляштар яе звалі Альма. Яна была трэцяй з 10 дзяцей. У 1931 годзе яна ўступае ў ордэн камаліянцаў, якія акрамя трох традыцыйных манаскіх абяцанняў складаюць чацвёртае — служэння хворым. З 2000 года с. Беллоці жыве на тэрыторыі супольнасці ў Лукке (Таскана). (AYU) |