Украіна: ва ўсіх храмах Кіеўскага Патрыярхату памоляцца за загінулых герояў «нябеснай сотні» | Друк |
19.02.2015 17:27

У гадавіну трагічных расстрэлаў удзельнікаў мірнага пратэсту Рэвалюцыі годнасці на Майдане Незалежнасці — т.зв. «нябеснай сотні» — Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату (УПЦ КП) Філарэт благаславіў ва ўсіх храмах УПЦ КП здзейсніць 20 лютага памінальныя набажэнствы ў памяць аб загінулых героях «нябеснай сотні».

21 лютага каля Міхайлаўскага Златаверхавага манастыра пасля літургіі (пачатак у 8.00) будзе адслужана паніхіда за супакой душаў загінулых удзельнікаў Рэвалюцыі годнасці. Менавіта гэты манастыр стаў прытулкам для параненых мірных пратэстуючых 30 лістапада 2013 г. і ў цяжкія дні лютага 2014 г. У святыні манастыра было арганізавана месца адпачынку, склады і нават аперацыйныя для патрэб майданаўцаў, як адзначае прэс-служба Кіеўскага Патрыярхату.

 

Паводле risu.org.ua, (AYU)


 
© 2003-2024 Catholic.by