У канадскіх судах скасоўваюць практыку прысягаць на Бібліі | Друк |
17.02.2015 11:10

У канадскай правінцыі Квэбек з судоў выключаюць практыку прысягі на Бібліі. У імя «секулярызму», «культурнай і рэлігійнай разнастайнасці» хрысціянская традыцыя выключаецца з публічнай прасторы, паведамляе L'Observatoire de la Christianophobie.

Рашэнне засноўваецца на высновах Камісіі па справах культурных адрозненняў Бушар-Тэйлар. Яе эксперты прапанавалі працягваць даваць прысягу на Бібліі хрысціянам. Усім, хто адмаўляецца ад гэтай практыкі, замест прысягі дастаткова будзе зрабіць «yрачыстую заяву».

На справе атрымліваецца інакш. Некаторыя суддзі ў сваім судзе адмаўляюць у магчымасці прысягаць на Бібліі нават хрысціянам.

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by