Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У канадскіх судах скасоўваюць практыку прысягаць на Бібліі |
17.02.2015 11:10 |
У канадскай правінцыі Квэбек з судоў выключаюць практыку прысягі на Бібліі. У імя «секулярызму», «культурнай і рэлігійнай разнастайнасці» хрысціянская традыцыя выключаецца з публічнай прасторы, паведамляе L'Observatoire de la Christianophobie. Рашэнне засноўваецца на высновах Камісіі па справах культурных адрозненняў Бушар-Тэйлар. Яе эксперты прапанавалі працягваць даваць прысягу на Бібліі хрысціянам. Усім, хто адмаўляецца ад гэтай практыкі, замест прысягі дастаткова будзе зрабіць «yрачыстую заяву». (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.