Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На «Берлінале» ўручылі экуменічныя ўзнагароды
17.02.2015 10:33

У Берліне на 65-м Міжнародным кінафестывалі «Берлінале» ўручылі ўзнагароды. Традыцыйна была ўручана прэмія экуменічнага журы, якую заснавалі дзве найбуйнейшыя хрысціянскія супольнасці Германіі: Каталіцкі Касцёл і Лютэранская Царква.

Аб гэтым паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Былі ўзнагароджаны тры фільмы. Першы «экуменічны прыз» дастаўся фільму «El boton de nacar» (Перламутравы гузік) рэжысёра Патрысіо Гусмана пра прыгажосць прыроды і ландшафтаў і, перш за ўсё, водных рэсурсаў Чылі. Наступным лаўрэатам стала амерыканская стужка «Ned Rifle» (Апусціць вінтоўкі) аўтарства Хэла Хартла. Трэцяй прэміяй быў уганараваны французскі фільм «Histoire de Judas» (Гісторыя Юды).

Экуменічнае журы ўдзельнічае ў працы «Берлінале» ужо 24 гады. З 1992 г. у яго склад уваходзяць прадстаўнікі Міжнароднай каталіцкай асацыяцыі «SIGNIS» і Міжнароднай хрысціянскай кінаарганізацыі «Interfilm». Узначальвае журы Вернер Квіндо-Шнайдэр.

Заснавальнікамі ўзнагарод з’яўляюцца Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Германіі і мясцовая Рада Евангелічна-Лютэранскіх Цэркваў. На працягу апошніх 20 гадоў экуменічнае журы ўганаравала сваімі ўзнагародамі і дыпломамі ў агульнай складанасці 79 фільмаў. Некаторыя з іх выкарыстоўваюцца ў выхаваўчай працы Цэркваў.

(IL)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.