Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўлены афіцыйны лагатып Кармэліцкіх Дзён моладзі 2016
12.02.2015 10:27

Ордэн кармэлітаў прадставіў лагатып Кармэліцкіх Дзён моладзі, якія пройдуць у межах Сусветнага дня моладзі ў Кракаве ў 2016 годзе.

На лагатыпе дамінуюць колеры Сусветнага дня моладзі ў Кракаве ў 2016 годзе, а таксама дададзены карычневы колер, як колер, звязаны з кармэліцкім хабітам.

 


Постаць Езуса з шырока раскінутымі рукамі запрашае моладзь да ўдзелу ў сустрэчы. Контуры Польшчы ў блакітным і карычневым колерах (марыйны і кармэліцкі колеры адпаведна) пераплецены з прамянямі міласэрнасці (згадка пра гімн СДМ — «Благаслаўлёныя міласэрныя») і ўтвараюць герб Ордэна кармэлітаў.

(ILS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.