У Аўстрыі адкрылі «Музей Божага Нараджэння» | Друк |
18.12.2014 16:28

У цэнтры Зальцбурга адкрыўся «Музей Божага Нараджэння», дзе прадстаўлены экспанаты з прыватнай калекцыі Урсулы Клойбер, якая на працягу доўгіх гадоў набывала іх у дробных гандляроў Еўропы і Амерыкі.

У музеі выстаўлены віншавальныя паштоўкі, упрыгожванні, гірлянды, прадметы святочнага дэкору, календары Божага Нараджэння і Новага года, характэрныя для перыяду паміж 1840-м і 1940-м гг.

Усе экспанаты размеркаваны ў 11 выставачных раздзелах. Пакоі Божага Нараджэння і кабінет люстэркаў зроблены згодна з традыцыямі моды і густам 1910-х гг.

 



Таксама ў музеі ўсталявана т. зв. «ёлка часоў Першай сусветнай вайны», упрыгожаная спецыфічнымі цацкамі, прадстаўлены механічныя яслі 1880 года, тыповыя падарункі, якімі адорвалі адзін аднаго аўстрыйцы.

У Беларусі напярэдадні Божага Нараджэння падобная выстава адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. На ёй прадстаўлены рарытэтныя экспанаты з сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да нашых дзён. Напрыклад, можна пабачыць дакладную копію цацкі, якая была падорана Папу Яну Паўлу ІІ украінскімі гутнікамі.

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by