У Латвіі забілі законную сястру беларускага паходжання | Друк |
17.12.2014 12:09

У Латвіі забілі каталіцкую манахіню. 70-гадовая Леаніда Татарчук, якая паходзіла з Беларусі, належала да Кангрэгацыі Дачок Беззаганнай Марыі, заснаванай Ганаратам Казмінскім у 1891 годзе ў Рызе.

Сястра законная знікла 6 снежня, калі вярталася дадому з парафіяльнага касцёла пасля ранішняй Імшы. Пошукі паліцыі былі не далі. Толькі 14  снежня знявечане цела манахіні знайшлі. Яно было схавана ў кустах каля дома законных сясцёр. Хутчэй за ўсё яно было падкінута. Застаецца невядомым, калі манахіня памерла і хто з'яўляецца забойцам.

Гэта яшчэ адна страта Каталіцкага Касцёла ў Латвіі за апошні час. За дзень да знікнення с. Леаніды ў аўтамабільнай катастрофе каля Сувалак загінулі дзве польскія манахіні з гэтай кангрэгацыі, якія працавалі ў Рызе.

Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by