Самую вялікую плывучую калядную ёлку запалілі ў Бразіліі | Друк |
03.12.2014 12:51

У Рыа-дэ-Жанейра запалілі самую вялікую ў свеце плывучую калядную ёлку, вышыня якой 85 метраў. Ёлку спусцілі на ваду на возеры Радрыга-дэ-Фрэйтас і ўпрыгожылі трыма мільёнамі лямпачак.

Паглядзець на ўстаноўку ёлкі і яе асвячэнне прыйшлі тысячы турыстаў і мясцовых жыхароў.

Цырымонія асвячэння каляднай ёлкі праводзіцца ў Рыа-дэ-Жанейра штогод. Падзея кожны раз суправаджаецца прыгожым феерверкам.

Паводле belta.by, AYU
 
© 2003-2024 Catholic.by