Біблію ўпершыню пераклалі на фарсі | | Друк | |
14.11.2014 12:32 |
Упершыню Біблія перакладзеная на фарсі — сучасную персідскую мову, афіцыйную мову Ірана і Афганістана. Пра гэта паведамляе газета Ватыкана «L'Osservatore Romano». Пераклад, праца над якім заняла 18 гадоў, быў распачаты Elam Ministries — місіянерскай арганізацыяй, якая займаецца распаўсюджваннем хрысціянства ў Іране, і Wycliffe Bible Translators — сусветнай арганізацыяй па перакладзе Бібліі на родныя мовы розных народаў. (AYU)
|