Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Рэлігія — не лішні прадмет»: біскупы Перу адстойваюць урокі рэлігіі ў школе
13.11.2014 17:29
135 тысяч подпісаў сабрала петыцыя Касцёла Перу ў справе падтрымкі ўрокаў рэлігіі ў школах. Мясцовы ўрад плануе ў наступным годзе ўвесці змены ў сістэму адукацыі пачатковых і сярэдніх школ. Рэформа прадугледжвае ўвядзенне васьмі новых тэхнічных і дакладных прадметаў, але з праграмы павінны знікнуць заняткі па катэхэзе. На думку перуанскага епіскапата, школа павінна навучыць разумець каштоўнасць асобы і павагі да іншых людзей.

Пра гэта паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Біскупы лічаць, што на ўрокі па рэлігіі  можа быць выдзелена адна гадзіна на тыдзень. Пры гэтым ад заняткаў могуць быць вызваленыя тыя вучні, якія вызнаюць іншую рэлігію альбо неверуючыя. «Ні пры якіх абставінах нельга прымаць з праграмы рэлігійнае выхаванне, — паведаміў у інтэрв'ю мясцоваму тэлебачанню біскуп Луіс Бамбарэн. — Гэта не лішні прадмет, але найперш пераказ каштоўнасцяў, якія патрэбны Перу, беручы пад увагу крызіс сям'і і грамадскай супольнасці».

Таксама на гэты конт выказаўся біскуп на пенсіі Чымбот, які дадаў, што гэтыя катэхетычныя заняткі былі б супрацьстаўленнем сучасным тэнцэнцыям, якія «ствараюць ідалаў грошаў, улады і прыемнасцяў, разбуральных для грамадства».

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.