Рукапісы і папскія булы святога Францішка з Асізі будуць прадстаўлены ў Нью-Ёрку | Друк |
10.11.2014 16:00

 

C 17 па 29 лістапада ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку будзе праходзіць выстава пад назвай «Брат Францішак: накіды, словы, вобразы» (Friar Francis: Traces, Words and Images), прысвечаная рукапісам і папскім булам cвятога Францішка Асізскага, паведамляе Vatican Insider.

З 2 снежня 2014 года да 14 студзеня 2015 года выстава будзе перанесена ў Бруклінскі муніцыпалітэт (Бора Хол).

Галоўным экспанатам выставы стане кодэкс 338 — калекцыя з самых ранніх твораў і дакументаў, якія маюць адносіны да Святога Францішка і ордэна францішканаў (Ordo Fratrum Minorum). Кодэкс уключае напісаную рытмічнай прозай «Песню пра сонца», якая лічыцца адпраўной кропкай італьянскай літаратуры.


(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by