Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Паоло Пеццы: сучасны крызіс сям’і — «духоўны Чарнобыль»
31.10.2014 17:37
Сустрэча з прадстаўніком Рыма-Каталіцкага Касцёла прайшла ў Маскве 30 кастрычніка і была прысвечана вынікам, праведзенай з 5 па 19 кастрычніка ў Ватыкане Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў, у якой Мітрапаліт Паоло Пеццы прымаў удзел, паведамляецца на ria.ru.

 

«Духоўным Чарнобылем» назваў той крызіс у сямейных адносінах, частыя разводы, стварэнне нетрадыцыйных пар і не асвячоных Касцёлам саюзаў, якія сёння становяцца ўсё больш частай з’явай у сучасным свеце, у тым ліку і ў Расіі, кіраўнік архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.

«У нашай эпосе акрамя страшнай Чарнобыльскай аварыі адбылася яшчэ адна — гэта “духоўны Чарнобыль”, калі распадаюцца сем’і, а маладыя людзі не разумеюць, для чаго патрэбны шлюб і як яго захаваць, для чаго ён патрэбны на ўсё жыццё. Менавіта гэтым пытанням і таму, як можна пераадолець гэтую бяду, і была прысвечана цяперашняя сесія Сіноду», — адзначыў іерарх.

Сярод важных і цікаўных разважанняў, якія прагучалі за два тыдні пасяджэння, арцыбіскуп асабліва вылучыў меркаванне пра тое, што «сям’я — гэта пакліканне, як, напрыклад, і пакліканне да святарства».

«Калі прымаць сямейныя адносіны і сям'ю як пакліканне, тады яна стане шляхам для дасягнення дасканаласці і шляхам для дасягнення святасці. Неабходна зразумець, што сям’я — гэта не нейкая праблема, ад якой трэба пазбавіцца, гэта нешта жывое, тое, што з’яўляецца лёсам чалавека, тое, што мае свае задачы і місію. Калі ў свеце наступіць такое разуменне сям’і, то крызіс узаемаадносін мужчыны і жанчыны можа быць пераадолены», — лічыць арцыбіскуп. Але для гэтага неабходна не толькі «паказваць усю прыгажосць шлюбу», але і «суправаджаць маладых на яго вяршыню», а таксама аднавіць духоўнае выхаванне моладзі, дадаў іерарх.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.