Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Католікі Філіпін шукаюць новых святых праз фэйсбук
29.10.2014 15:05
Католікі Філіпін пачалі кампанію ў інтэрнэце, дзякуючы якой яны жадаюць павялічыць колькасць мясцовых святых.
«У сувязі з "сацыяльнай дэзінтэграцыяй" і "недахопам маральнасці" патрабуюцца каталіцкія прыклады», — заявіў на сайце Канферэнцыі біскупаў Інданэзіі Джові Атанацыа, заснавальнік суполкі Facebook — «Пошук: святы філіпінец». Пра гэта паведамляе польскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва.

Джові Атанацыа звярнуўся да сваіх суайчыннікаў, каб яны змяшчалі на фэйсбуку біяграфіі і іншыя матэрыялы пра філіпінцаў або замежнікаў, звязаных з Філіпінамі, чыё жыццё і дзейнасць можна ахарактарызаваць як святое.

Яшчэ ў 90-я гады Атанацыа пачаў збіраць інфармацыю аб патэнцыйных святых Філіпін. Суполка ў фэйсбуку «Пошук: святы філіпінец» ужо налічвае больш за дзве тысячы ўдзельнікаў.

Філіпіны з'яўляюцца найбуйнейшай каталіцкай краінай у Азіі. 21 кастрычніка 2012 года Папа Бэнэдыкт XVI кананізаваў мучаніка Пэдра Калунгсодa, які быў забіты ў 1672 годзе падчас падарожжа на Марыянскія астравы. Яго кананізацыяй Касцёл на Філіпінах распачаў «духоўны шлях» да 500-годдзя каталіцызму ў гэтай краіне. Першыя місіянеры прыбылі на Філіпіны ў 1521 годзе разам з іспанскім мараплаўцам Фернандам Магеланам.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.