У Расіі набажэнствы на вуліцах прыраўнялі да мітынгаў | Друк |
23.10.2014 11:57

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які вызначае месцы, дзе можна праводзіць рэлігійныя мерапрыемствы без дадатковага паведамлення.

Пра гэта са спасылкай на «Інтэрфакс» паведамляе lenta.ru.

Пры гэтым рэлігійныя абрады ў публічных месцах неабходна будзе ўзгадняць у парадку, усталяваным для мітынгаў і шэсцяў.

Згодна з законам набажэнствы і іншыя рэлігійныя абрады можна свабодна праводзіць у будынках і на зямельных участках, якія належаць рэлігійным арганізацыям, у месцах паломніцтва, на могілках, у крэматорыях, у жылых памяшканнях, а таксама на тэрыторыях рэлігійных арганізацый.

(IJS)

 
© 2003-2024 Catholic.by