Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл на Філіпінах папярэджвае насельніцтва аб небяспецы віруса Эбола
20.10.2014 16:24
Каталіцкі Касцёл на Філіпінах ўдзельнічае ва ўрадавай кампаніі краіны па інфармаванні насельніцтва аб гемарагічнай ліхаманцы, выкліканай вірусам Эбола. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Філіпін абвясціла 19 кастрычніка на сваім сайце, што вернікі будуць праінфармаваны пра вірус Эбола не толькі ў каталіцкіх школах і шпіталях, але і ў святынях падчас набажэнстваў. Хоць на Філіпінах яшчэ не было ні аднаго выпадку ліхаманкі Эбола, да эпідэміі трэба падысці з усёй сур'ёзнасцю, сказаў сакратар Біскупскай камісіі па здароўю Дан Канціно. Таму сярод каталіцкіх шпіталёў паўстала ініцыятыва інфармавання, каб у выпадку з’яўлення вірусу адэкватна на яго зрэагаваць. Паведамляе польскае каталіцкае інфармацыйнае агенства.

Філіпінскія эксперты па ахове здароўя насцярожаныя, што вірус Эбола можа прыйсці ў краіну разам з працоўнымі мігрантамі, якія будуць вяртацца з сезонных прац. Больш за 10 мільёнаў філіпінцаў працуе за мяжой у якасці маракоў, медсясцёр, хатняй прыслугі і рабочых па будаўніцтве. Міністэрства аховы здароўя ў Маніле на мінулым тыдні запэўніла, што ўсе, хто вяртаецца з краін, дзе ёсць ачагі Эбола, будуць праходзіць спецыяльнае даследванне.

Смяротны вірус

Згодна з данымі, з часу адкрыцця вірусу Эбола ў 1976 годзе ён стаў прычынай некалькіх сур’ёзных эпідэмій. Вірус быў выяўлены ўпершыню ў раёне ракі Эбола ў Заіры, што і дало яму такую назву. У той год вірусам заразілася 318 чалавек, 280 з якіх памерла. Узровень смяротнасці захворвання, якое выклікана гэтым вірусам, вельмі высокі: падчас некаторых эпідэмій ён дасягаў 90 працэнтаў. На дадзены момант ахвярамі вірусу ў Афрыцы сталі больш за 4 тысячы людзей. Акрамя таго, выпадкі смерці зарэгістраваны ў іншых краінах, у тым ліку ў ЗША, Германіі.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.