У хрысціянскую радзільню Каўнаса падкінулі чацвёртае немаўля за год | Друк |
13.10.2014 22:12

Каўнаская хрысціянская радзільня абсталявана адмысловым «акном жыцця». Гэта спецыяльная капсула, у якую можна пакласці дзіця, пасля чаго спрацоўвае адпаведны сігнал.

10 кастрычніка ў такім «акне жыцця» была пакінута дзячынка, якая паводле ацэнак урачоў нарадзілася зусім нядаўна.

Як перадае словы галоўнага ўрача Расы Бабілютэ літоўскі партла delfi.lt, «дзяўчынка нарадзілася даношанай. Урачы адразу ж абследавалі немаўля, накармілі і сагрэлі. Зараз дзяўчынка адчувае сябе добра».

Жанчыне, якая пакіне дзіця ў «акне жыцця» не пагражае крымінальная адказнасць. Больш за тое, як паведамляе delfi.lt, на працягу трох месяцаў у маці ёсць магчымасць вярнуць дзіця.

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by