У Нігерыі тэрарысты з «Бока Харам» спалілі больш за 180 касцёлаў | Друк |
09.10.2014 10:39

Больш за 180 касцёлаў спалены ісламскімі тэрарыстамі «Бока Харам» падчас нападаў на гарады і вёскі ў штатах Борна і Адамава ў паўночна-ўсходняй Нігерыі.

З мая 2014 года на гэтых тэрыторыях знаходзіцца нігерыйская армія, якая сочыць за падтрыманнем парадку, але ўсё ж такі жыхары гэтых мясцовасцяў, колькасць якіх складае больш за 190 тысяч чалавек, не могуць вярнуцца ў свае дамы і жывуць у спецыяльных лагерах, кожны з якіх мае сваіх душпастыраў.

Толькі з пачатку года, паводле дадзеных Human Rights Watch, ад дзейнасці «Бока Харам» загінулі больш за дзве тысячы людзей (прынамсі, 2053).

«Бока харам» — радыкальная нігерыйская ісламісцкая секта, якая стала вядома ў 2002 годзе. Галоўная мэта арганізацыі — увядзенне шарыяту на ўсёй тэрыторыі Нігерыі і выцясненне заходняга ладу жыцця. У маі 2014 года Савет Бяспекі ААН дадаў яе да спісу тэрарыстычных арганізацый.

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by