Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Эстонцы выступаюць у абарону традыцыйнай сям'і
06.10.2014 13:07

5 кастрычніка ў Таліне перад будынкам парламента адбылася акцыя супраць закона «Аб сужыцці» і ў абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Эстонскі ўрад у першым чытанні адобрыў законапраект «Аб сужыцці», які дае магчымасць юрыдычна рэгістраваць у тым ліку і аднаполыя саюзы. Другое і трэцяе чытанні запланаваны на 7 і 9 кастрычніка.

Перад акцыяй пратэсту, якую арганізаваў фонд «У абарону сям'і і традыцый», адбыўся малебен перад галоўным уваходам у праваслаўны сабор Аляксандра Неўскага, які знаходзіцца побач з будынкам парламента. Малітоўнае набажэнства ўзначаліў Мітрапаліт Талінскі і ўсяе Эстоніі Карнілій.

Варо Вооглайд, арганізатар акцыі, заявіў: «Мы не жадаем забараняць камусьці наладжваць сваё жыццё згодна са сваім выбарам, але мы не згодныя з адвольнымі зменамі шлюбу і сям'і». Аб гэтым паведамляецца на pravmir.ru.

У мітынгу пераважную колькасць удзельнікаў склалі эстонцы сярэдняга ўзросту, асобы розныя па палітычных перакананнях і рэлігійных поглядах.

Як паказала сацыяльнае апытанне, 67 працэнтаў жыхароў Эстоніі выказалася супраць прыняцця гэтага закона.

 


AYU
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.