У кастрычніку ў свеце будуць адзначаць успамін свв. Яна XXIII і Яна Паўла ІІ | Друк |
12.09.2014 11:58
Святы Айцец, звяртаючы ўвагу на шматлікія просьбы вернікаў з усяго свету, пастанавіў, што літургічны успамін свв. Яна XXIII і Яна Паўла ІІ будзе дададзены да Рымскага календара і будзе мець статус неабавязковага. Пра гэта паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Польшчы.

Успамін Яна XXIII будзе адзначацца, як і раней, 11 кастрычніка, а Яна Паўла ІІ — 22 кастрычніка.

Дэкрэт прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў па гэтым пытанні быў надрукаваны ў ватыканскім штотыднёвіку «L'Osservatore Romano».

(AYU)
 
© 2003-2024 Catholic.by