Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Расіі пачалася перэгрынацыя сімвалаў Сусветнага дня моладзі
08.08.2014 15:25

8 жніўня 2014 г. крыж і абраз Маці Божай “Salus Populi Romani” – сімвалы Сусветнага дня моладзі - пачалі пілігрымаванне па Расіі. Дэлегацыя расійскіх католікаў атрымала іх з рук латышскіх вернікаў. Першым пунктам перэгрынацыі стаў Вялікі Ноўгарад, затым з 9 па 11 жніўня сімвалы будуць знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу.

Пасля сімвалы Дня моладзі накіруюцца ў Сібір, адкуль пачнуць падарожжа па астатняй тэрыторыі Расіі, пачынаючы ад Іркуцка. Крыж і абраз пабываюць у кожнай з чатырох дыяцэзій у Расійскай Федэрацыі. Завершыцца перэгрынацыя 4 верасня ў Маскве.

У Беларусі перэгрынацыя крыжа і абраза Маці Божай “Salus Populi Romani” працягвалася з 28 чэрвеня па 12 ліпеня. Сімвалы пабывалі ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі, затым пілігрымавалі па Літве і Латвіі.

Амаль 4-метровы крыж быў зроблены ў 1984 г. і знаходзіўся спачатку на працягу года побач з галоўным алтаром базылікі св. Пятра. Затым Папа Ян Павел II уручыў яго маладым людзям, як сімвал любові Хрыста да чалавецтва. “Насіце яго ва ўсім свеце як знак, як сімвал любові Хрыста да чалавецтва, і абвяшчайце ўсім, што толькі ў смерці і ўваскрасенні Хрыста мы можам знайсці збаўленне і адкупленне”, - сказаў тады Папа. З таго часу крыж і абраз Маці Божай пілігрымуюць па свеце, каб прыбыць у канчатковым выніку ў сталіцу чарговага Сусветнага дня моладзі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.