У Барселоне адчыніцца першы ў Іспаніі факультэт касцёльнай гісторыі | Друк |
30.07.2014 08:02

Арцыбіскуп Барселоны кардынал Луіс Марцінэс Сісташ заявіў, што пасля летніх канікул адбудзецца афіцыйнае адкрыццё новага факультэта касцёльнай гісторыі, археалогіі і хрысціянскага мастацтва, названага ў гонар геніяльнага каталонскага архітэктара Антонія Гаўдзі, які ў хуткасці будзе далучаны да благаслаўлёных.

Ініцыятыва адкрыцця факультэта імя Гаўдзі, па словах іспанскага кардынала, «нарадзілася з інтэлектуальнай неабходнасці ўмацаваць дыялог паміж верай і культурай». Спецыфічнае вывучэнне гісторыі Касцёла на ўніверсітэцкім узроўні можа даць даволі карысную і каштоўную паслугу, звяртаючы ўвагу на глыбокія хрысціянскія карані нашага кантынента», — адзначыў арцыбіскуп Барселоны.

Інаўгурацыя новага факультэта, у якой прыме ўдзел прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі кардынал Зянон Грахалеўскі, запланавана на 2 кастрычніка. Заняткі пачнуцца 6 кастрычніка ў Саборнай семінарыі Барселоны і на факультэце тэалогіі і філасофіі. Вучэбны курс заснаваны на акадэмічнай праграме факультэта касцёльнай гісторыі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме. Новы факультэт стане першым у Іспаніі, дзе будзе выкладацца касцёльная гісторыя на ўзроўні ўніверсітэта.

Паводле рускай рэдакцый Ватыканскага радыё, (AYU)
 
© 2003-2024 Catholic.by