Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Рыме пройдзе футбольны матч за мір
24.07.2014 16:33

1 верасня 2014 г. пройдзе матч на Алімпійскім стадыёне ў Рыме з удзелам цяперашніх і былых футбольных зорак, аб якім актыўна паведамлялі раней сродкі масавай інфармацыі. На полі з’явяцца Ліянэль Месі, Джанлуіджы Буфон, Зінэдзін Зідан, Хаўер Дзанэці, Раберта Баджо, Андрэа Пірла, Юта Нагатома і Самуэль Это’О, у якасці прадстаўнікоў розных рэлігій.

Святы Пасад пацвердзіў сувязь футбольнай ініцыятывы за мір з Папам Францішкам, паведамляе Ватыканскае радыё.

Як паведамляецца ў ватыканскім бюлетэні, ідэя з’явілася ў красавіку 2013 г., калі Папа Францішак сустрэўся з нацыянальнымі зборнымі Італіі і Аргентыны, што гулялі таварыскі матч, сродкі ад якога пайшлі на дабрачынныя мэты. Менавіта тады Пантыфік падзяліўся з былым аргентынскім абаронцам Хаўерам Дзанэці ідэяй арганізаваць матч з прадстаўнікамі розных рэлігій, мэтай якога стала б падтрыманне паслання братэрства, якое нясе спорт.

Квіткі на вераснёўскі футбольны матч будуць даступныя з 25 ліпеня, а атрыманыя сродкі выкарыстаюць на звязаны з Папскай акадэміяй навук вучэбны цэнтр «Scholas Occurrentes» і дабрачынны фонд, заснаваны Хаўерам Дзанэці і яго жонкай. Не выключаецца, што Папа Францішак асабіста будзе прысутнічаць на стадыёне.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.