У Францыі прайшлі маршы ў падтрымку хрысціянаў Іракa | Друк |
09.07.2014 12:00

У Парыжы і Марсэлі 8 ліпеня прайшлі дэманстрацыі ў падтрымку іракскіх хрысціянаў. Акцыю арганізавала сіра-халдзейская супольнасць Францыі.

Паведамляецца на партале invictory.com са спасылкаю на «Седмицу.ру».

Колькасць асоб сіра-халдзейскай супольнасці ў Францыі складае больш за 16 тыс., з якіх 10 тыс. пражывае ў Сарсэлі, астатнія — з мясцовасцяў Тулона, Ліёна, Марсэля.

З уварваннем у Ірак арміі ісламістаў колькасць бежанцаў значна ўзрасла. Як нядаўна паведамілі СМІ, толькі захоплены баевікамі Каракош, па афіцыйных дадзеных, пакінулі каля 10 тыс. чалавек, па неафіцыйных — амаль усё хрысціянскае насельніцтва, гэта каля 50 тыс. жыхароў. У сярэдзіне чэрвеня з Масула з'ехаў арцыбіскуп Халдзейска-Каталіцкай Царквы Эміль Шымун Нона.



(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by