Штогод колькасць ахрышчаных у дарослым узросце французаў павялічваецца | Друк |
10.04.2014 15:01

У Францыі 3631 асоба прыме ў гэтым годзе на Вялікдзень сакрамэнт хросту, пра што паведаміў мясцовы епіскапат. Колькасць дарослых французаў, якія просяць аб хросце, з кожным годам павялічваецца.

За апошнія 10 гадоў яна павялічылася на 43 %, і штогадовае павелічэнне паскараецца менавіта ў апошні час: у гэтым годзе яно склала 12 працэнтаў, калі ў папярэднім было 8 працэнтаў.

У гэтым годзе дзве трэція кандыдатаў да хросту складаюць жанчыны. Пераважаюць жыхары буйных гарадоў (70 %), асабліва Парыжа, з якога хрост атрымае адна трэць ад агульнай колькасці. Варта таксама адзначыць, што 42 працэнты з іх выхоўваліся ў нерэлігійным асяроддзі і не былі пазнаёмлены з хрысціянствам ва ўласнай сям’і.

Паводле Польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by