Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Два італьянскія святары і сястра законная з Канады выкрадзены ў Камеруне
07.04.2014 13:27
На поўначы Камеруна выкрадзены два італьянскія святары і канадская сястра законная. Узброеныя людзі ўварваліся да місіянераў ў дом і вывезлі іх.
Пра гэта паведамляе ІТАР - ТАСС.

Італьянскае пасольства ў Камеруне спрабуе высветліць лёс зніклых асоб. Раён выкрадання адносіцца да «чырвонай зоны» з высокай небяспекай тэрарыстычных атак, наведваць яе не рэкамендуецца.

Як мяркуюць мясцовыя ўлады, да інцыдэнту мае дачыненне ісламісцкая групоўка «Бока Харам», члены якой дзейнічаюць пераважна на поўначы Нігерыі. Гэтая радыкальная групоўка дамагаецца ўвядзення шарыяту, выступае супраць свецкай адукацыі, здзяйсняючы напады на хрысціянскія святыні і школы.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.