Першая Кантакты Мапа
Арцыбіскуп Антоніо Меніні прызначаны першым Апостальскім Нунцыем у Расіі
30.07.2010 10:26

Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, арцыбіскуп Антоніо Меніні, які да гэтага часу з’яўляўся прадстаўніком Святога Айца ў Расійскай Федэрацыі, прызначаны Апостальскім Нунцыем у гэтай краіне.

Арцыбіскуп Меніні прадставіў свае даверчыя граматы міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову 15 ліпеня 2010 г.

Як інфармуе штотыднёвік Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano», намеснік міністра замежных спраў Расіі Аляксандр Грушко ў звароце да новапрызначанага Нунцыя прааналізаваў развіццё двухбаковых адносінаў паміж Расійскай Федэрацыяй і Апостальскім Пасадам. Як адзначыў намеснік міністра, адносіны паміж абодвума бакамі «характарызуюцца ўзрастаючым паразуменнем і духам супрацоўніцтва». Намеснік міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі запэўніў арцыбіскупа Меніні ад імя Прэзідэнта «ў жаданні плённага супрацоўніцтва перад абліччам вялікіх маральных і этычных праблем, якія стаяць сёння перад чалавекам».

Са свайго боку, Апостальскі Нунцый у Расіі перадаў Прэзідэнту краіны прывітанне ад Святога Айца, які запэўнівае ў сваім «імкненні да супрацоўніцтва на карысць далейшага ўмацавання адносін з урадам краіны, а таксама дзеля духоўнага і маральнага росту насельніцтва».

У снежні 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI і Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заключылі пагадненне аб устанаўленні дыпламатычных сувязяў.  

Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем на кансэкрацыю касцёла ў Лебедзеве
18 верасня 2010 г. адбудзецца кансэкрацыя касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), якую здейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Урачыстая літургія распачнецца ў 16.30.
Падрабязней ...