|
Расшыфравана вымерлая мова часоў Старога Запавету |
|
22.07.2010 16:46 |
|
Дзякуючы спецыяльнай камп’ютэрнай праграме вучоныя з Інстытута тэалогіі ў Масачусэтсе (ЗША) здолелі расшыфраваць вымерлую мову, якую ўжывалі апошнія жыхары Ханаана ў часы Старога Запавету. Угарыцкая мова належыць да семіцкай групы і знікла ў ХІІ ст. да н.э.
Праграма, створаная спецыялістамі інстытута, дазволіла на працягу некалькіх гадзін знайсці яўрэйскія лінгвістычныя адпаведнікі для ўгарыцкіх моўных сімвалаў. Сама ўгарыцкая мова была адкрыта ў 1928 г. французскімі археолагамі, якія знайшлі ў руінах старажытнага горада Угарыт гліняныя таблічкі з надпісамі.
Па словах амерыканскіх вучоных, расшыфроўка старажытных моў падобная да навуковай дэтэктыўнай гульні, якая можа быць надзвычай паспяховай, калі выкарыстоўваць у ёй новыя дасягненні тэхнікі і веды з такіх сфер, як статыстыка.
|
|
|