Прызначаны новы прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі | Друк |
Рымская курыя
01.04.2015 12:28

31 сакавіка Папа Францішак прызначыў прэфектам Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі кардынала Джузэпэ Версальдзі, які да гэтага часу быў старшынёй Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы.

Кардынал змяніў на пасадзе прэфекта гэтага ведамства, адказнага за дзейнасць каталіцкіх навучальных устаноў, кардынала Зянона Грахалеўскага. 75-гадовы польскі іерарх узначальваў Кангрэгацыю Каталіцкай Адукацыі з 15 лістапада 1999 г.  

Кардынал Джузэпэ Версальдзі нарадзіўся ў 1943 г. у Віларбойце, на поўначы Італіі. З’яўляецца спецыялістам у псіхалогіі, антрапалогіі і кананічным праве Касцёла, а таксама аўтарам шматлікіх артыкулаў і кнігі “Хрыстус – узор сужонкаў”. У 2007 г. атрымаў біскупскае пасвячэнне і быў прызначаны біскупам Александрыйскім. З 2011 г. узначальваў Прэфектуру эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы, у 2012 г. яму была нададзена кардынальская годнасць.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by