Першая Кантакты Мапа
Кардынал Дыяс заклікае кітайскіх біскупаў і святароў да еднасці
30.07.2010 11:11

Да еднасці са Святым Айцом і з супольнасцю Касцёла заклікаў біскупаў і святароў Кітая кардынал Іван Дыяс, старшыня Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, у лісце, скіраваным да духавенства краіны. Дакумент прымеркаваны да заканчэння Года святарства.

Кардынал нагадаў, што першым абавязкам кожнага біскупа і святара з’яўляецца імкненне да таго, каб быць Божым чалавекам і чалавекам для іншых. Святар павінен весці суровае жыццё, мець глыбокую любоў да Езуса Хрыста і ўдумліва абвяшчаць Яго прысутнасць у свеце. Таксама святар павінен цалкам прысвяціць сябе служэнню вернікам. Як адзначаецца ў лісце, ад яго патрабуецца супрацьстаяць спакусам матэрыяльнага абагачэння, шукання прывілеяў для сябе, сваіх родных або суайчыннікаў, грамадскага прызнання або палітычнай кар’еры.

Гаворачы аб еднасці з Папам, кардынал нагадаў, што яна з’яўляецца для душпастыраў Касцёла і давераных ім супольнасцяў гарантыяй свабоды як поўнага прыняцця праўды і аўтэнтычнай традыцыі. Іерарх падкрэсліў, што еднасць хрысціян і еднасць членаў касцёльнай супольнасці — гэта той знак верагоднасці перадачы веры, якога жадае Езус.

Узгадваючы гамілію Бэнэдыкта XVI, прамоўленую падчас урачыстасці свв. Пятра і Паўла, старшыня ватыканскага ведамства нагадаў, што цярпенні не з’яўляюцца найбольшым выпрабаваннем для хрысціян. Касцёл прызнае значна больш сур’ёзныя перашкоды, як, напрыклад, знішчэнне веры і хрысціянскага жыцця, якое аслабляе ў вернікаў здольнасць да сведчання.

Як падкрэсліў кардынал, падзелы з’яўляюцца праявамі граху, які і сёння дзейнічае ў членах Касцёла. Іерарх выказаў надзею, што сілы зла не знішчаць Касцёл, еднасць якога заключаецца ў яго еднасці з Хрыстом.

Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі на рэкалекцыі
Аддзел навучання і выхавання пры курыі Гродзенскай дыяцэзіі сардэчна запрашае катэхетаў дыяцэзіі на рэкалекцыі перад распачаццем новага катэхетычнага года.
Падрабязней ...