Папа Францішак: «У Фаціму я накіроўваюся з думкамі пра Расію» | Друк |
Слова Папы
13.05.2017 08:34

Папа Францішак падчас традыцыйнай прэс-канферэнцыі на борце самалёта на шляху ў Партугалію, адказваючы на пытанне карэспандэнта ТАСС, адзначыў: «Я веру ў Расію. У гэтую пілігрымку я накіраваўся з думкамі пра Расію. І не толькі таму, што ваша краіна займае асаблівае месца ў фацімскіх прароцтвах Панны Марыі».

«Я надаю вялікае значэнне развіццю адносін паміж Рыма-каталіцкай і Рускай Праваслаўнай Цэрквамі і ўдзячны Маскоўскаму Патрыярхату за яго намаганні ў гэтым жа кірунку», — дадаў Пантыфік.

Святы Айцец прыбыў у Фаціму 12 мая ўвечары. 13 мая папа Францішак сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Партугаліі Антоніу Кошта. Затым Пантыфік узначаліць святую Імшу на плошчы вакол фацімскай базылікі, падчас якой далучыць да ліку святых Жасінту і Францішка Марту — брата і сястру, двух сведкаў аб’яўленняў Маці Божай у Кова да Ірыя, што ў двух з паловай кіламетрах ад Фацімы.

Кананізацыя новых святых стане галоўнай падзеяй папскага візіту.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by