Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік: Аб’яднаем нашы намаганні ў барацьбе з беднасцю
Слова Папы
16.10.2016 15:19

На заканчэнне кананізацыйнай Імшы 16 кастрычніка Папа Францішак у кароткім разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» нагадаў пра Сусветны дзень барацьбы з беднасцю і заклікаў аб’яднаць намаганні ў барацьбе з гэтай праблемай.

«На заканчэнне гэтай цэлебрацыі вельмі сардэчна вітаю ўсіх вас, што прыехалі з розных краін, каб аддаць пашану новым святым. Мае асаблівыя прывітанні кірую да афіцыйных дэлегацый Аргенціны, Іспаніі, Францыі, Італіі і Мексікі. Няхай прыклад і заступніцтва гэтых цудоўных сведкаў веры падтрымлівае намаганні кожнага ў месцах іх працы і служэння для дабра Касцёла і грамадзянскай супольнасці.

Заўтра адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з беднасцю. Аб'яднаем нашы маральныя і эканамічныя сілы на карысць сям'і і працы, каб разам змагацца з беднасцю, якая дэградуе, зневажае і забівае так многіх братоў і сясцёр», — сказаў Пантыфік.

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Папа заклікаў іх даручыць Панне Марыі ўсе свае інтэнцыі, асабліва настойлівую і шчырую малітву за мір.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.