Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Патрыярх Барталамей прыбудзе ў Егіпет разам з папам Францішкам
Святы Айцец
21.04.2017 08:40

Канстанцінопальскі Патрыярх Барталамей наведае Егіпет 28-29 красавіка — у тыя дні там будзе знаходзіцца Папа Рымскі Францішак. Абодва лідары прымуць удзел у мірнай канферэнцыі, якая адбудзецца ў ісламскім універсітэце «Аль-Азхар» у Каіры.

Усяленскі Патрыярх атрымаў запрашэнне ад вялікага імама «Аль-Азхара», які таксама запрасіў на сустрэчу копцкага Патрыярха Тавадроса — кіраўніка Царквы, два храмы якой былі атакаваныя тэрарыстамі 9 красавіка ў Пальмовую нядзелю.

Барталамей паведаміў пра свае планы пабываць у Егіпце пасля велікоднага набажэнства ў Георгіеўскім саборы ў Стамбуле. Ён таксама расказаў пра ліст ад папы Францішка, у якім той дзякуе яму за сяброўскія пачуцці і выказвае надзею на новую хуткую сустрэчу.

«Я таксама быў запрошаны ўніверсітэтам у Каіры 28 красавіка і магу сустрэцца з гэтай нагоды з Пантыфікам», — дадаў кіраўнік Канстанцінопальскай Царквы.

Папа Францішак і Патрыярх Барталамей раней ужо сустракаліся некалькі разоў: у прыватнасці, у красавіку 2016 г. на грэчаскім востраве Лесбас, дзе яны наведалі лагер бежанцаў, і ў Ватыкане ў чэрвені 2013 г., дзе разам з лідарамі Ізраіля і Палесціны прымалі ўдзел у малітве за мір у Святой Зямлі.

Паводле blagovest-info.ru (IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 25.06.2017
  • 24.06.2017
  • 23.06.2017
  • 22.06.2017
  • 21.06.2017