Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Папу Францішка запрасілі прыехаць у Егіпет
Святы Айцец
03.03.2017 11:36

Святы Айцец быў запрошаны ў Егіпет і ў адзін цудоўны дзень знойдзе спосаб для таго, каб паехаць туды, запэўніў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Кардынал Жан-Луі Таран толькі што вярнуўся з Каіра, дзе прыняў удзел у сустрэчы ў рамках дыялогу паміж Святым Пасадам і Ісламскім універсітэтам «Аль-Азхар».

Іерарх выказаў упэўненасць у тым, што паездка Папы ў Егіпет не толькі падтрымае мясцовы Касцёл, але і стане стымулам для міжрэлігійнага дыялогу, асабліва для таго, якому спрыяе «Аль-Азхар».

Вяртаючыся да аднаўлення сувязяў з гэтым ісламскім універсітэтам, кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі падкрэсліў, што адукацыя моладзі мае першараднае значэнне ў міжрэлігійным дыялогу. Гэта таксама азначае неабходнасць ўнясення неабходных карэктыў у школьныя падручнікі. «Не можа быць так, што мы вядзём дыялог у вялікім сяброўстве і братэрстве, а ў той жа час, дзеці ў школах даведваюцца, што хрысціяне — гэта няверныя», — падкрэсліў кардынал Таран.

Святы Пасад даўно вядзе дыялог з мусульманскімі інтэлектуаламі, але ў 2011 годзе ён быў прыпынены па ініцыятыве «Аль-Азхар». Універсітэт інтэрпрэтаваў як удар па ісламу заявы Бэнэдыкта XVI.

«Аль-Азхар» — гэта адзін са старэйшых універсітэтаў і самых прэстыжных мусульманскіх вышэйшых навучальных устаноў у свеце. Ён быў заснаваны ў Каіры ў 988 г.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 25.04.2017
  • 24.04.2017
  • 23.04.2017
  • 22.04.2017
  • 21.04.2017