Папа Францішак удзяліў хрост «немаўлятам землятрусу» | Друк |
Святы Айцец
17.01.2017 10:24

13 нованароджаных з італьянскага рэгіёна, пацярпелага ад землятрусу ў жніўні і кастрычніку 2016 года, былі ахрышчаны ў капліцы ватыканскай рэзідэнцыі «Дом святой Марты». 14 студзеня сакрамэнт хросту ім удзяліў папа Францішак.

Як адзначыў біскуп дыяцэзіі Рыеці Даменіка Пампілі, ахрышчаныя Пантыфікам дзеці гарадоў Аматрычэ і Аккумолі з’яўляюцца «ўвасабленнем надзеі на аднаўленне жыцця».

Абодва гарады ў цэнтральным рэгіёне Лацыё сталі ахвярамі падземных штуршкоў 24 жніўня мінулага года. Загінула каля 300 чалавек. Усе будынкі былі або цалкам разбураны, або сталі непрыдатнымі для пражывання ў іх.

Калі пазней, 4 кастрычніка 2016 года, Святы Айцец наведваў разбураны Аматрычэ, адна жанчына паднесла яму сваё нованароджанае дзіця і падзялілася з ім марай, каб гэтае немаўля ахрысціў сам Папа.

Папа Францішак, ахвотна прыняўшы гэтую просьбу, вырашыў удзяліць хрост усім дзецям, якія апошнім часам нарадзіліся на тэрыторыях, пацярпелых ад землятрусу.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by