14 студзеня Папа Рымскі сустрэнецца з лідарам Палесціны | Друк |
Святы Айцец
13.01.2017 09:23

Папа Францішак прыме 14 студзеня ў Ватыкане палестынскага прэзідэнта Махмуда Абаса. Гэта будзе іх пятая па ліку сустрэча.

Упершыню Прэзідэнт Палесціны наведаў Папу ў Ватыкане ў кастрычніку 2013 г., а ўжо праз год — у маі 2014 г. — вітаў Святога Айца ў Бэтлееме. У чэрвені таго ж года, па запрашэнні папы Францішка, Абас і былы Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс прыбылі ў Ватыкан для ўдзелу ў малітве за мір. Наступная сустрэча адбылася ў маі 2015 г. у Рыме з нагоды кананізацыі палесцінскай манахіні.

Чытайце таксама:

У 2016 г. Палесціна адкрыла пасольства пры Святым Пасадзе, што стала вынікам базавага пагаднення, падпісанага 26 чэрвеня 2015 г. Першым у гісторыі паслом стаў 42-гадовы Іса Касісіех, былы намеснік кіраўніка бюро прэм’ер-міністра палесцінскай адміністрацыі.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by