На заканчэнне Года Міласэрнасці Папа Францішак зачыніў Святыя Дзверы ў ватыканскай базыліцы св. Пятра | | Друк | |
Святы Айцец |
21.11.2016 12:03 |
20 лістапада перад урачыстай літургіяй на ватыканскай плошчы Папа Францішак зачыніў Святыя Дзверы ў базыліцы св. Пятра на заканчэнне Надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці. У Каталіцкім Касцёле Юбілейны Год распачаўся 8 снежня 2015 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Яго дэвізам былі словы, узятыя з Евангелля паводле Лукі: «Міласэрныя, як і Айцец». Лагатып юбілею ўяўляў сабой выяву Хрыста, які нясе на сваіх плячах знясіленага чалавека. |