Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец і англіканскі Прымас падпісалі супольную дэкларацыю
Святы Айцец
06.10.2016 10:55

5 кастрычніка на заканчэнне экуменічных Нешпараў у касцёле св. Грыгорыя Вялікага ў Рыме Папа Францішак і Прымас англіканскай супольнасці архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі падпісалі супольную дэкларацыю.

У дакуменце з удзячнасцю ўзгадваюцца іх папярэднікі Павел VI і архіепіскап Майкл Рамсэй, сустрэча якіх у Рыме 50 гадоў таму паспрыяла распачаццю тэалагічнага дыялогу і аднаўленню адносін. Дзякуючы працы двухбаковай камісіі ўдалося прааналізаваць дактрыны, якія былі прычынай існуючых падзелаў, гледзячы на іх з новай перспектывы — перспектывы ўзаемнай павагі і любові.

Пантыфік і Прымас нагадваюць, што іх папярэднікі ўсведамлялі сур’ёзныя цяжкасці, якія стаяць на шляху да поўнага адзінства, аднак гэта не пазбавіла іх ахвоты стаць на шлях, будучыні якога яны не ведалі. Дзякуючы гэтаму ў многіх сферах адбыліся свае дасягненні. Папа Францішак і арцыбіскуп Джасцін Уэлбі прызнаюць, аднак, што, нягледзячы на гэта, мелі месца і новыя падзелы: адносна ўдзялення пасвячэння жанчынам і пытанняў, звязаных з чалавечай сексуальнасцю.

Папа і англіканскі Прымас пацвердзілі гатоўнасць працягваць дыялог, маліцца і супрацоўнічаць у розных сферах, пачынаючы ад евангелізацыі і завяршаючы экалогіяй і грамадскай справядлівасцю.

Паводле deon.pl
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.