Святы Айцец заклікаў да міру ва Украіне | Друк |
Святы Айцец
25.08.2016 14:18

Падчас агульнай аўдыенцыі на ватыканскай плошчы св. Пятра 24 жніўня Папа Францішак скіраваў заклік з нагоды Дня незалежнасці Украіны, запэўніўшы яе народ у сваёй малітве.

«На працягу апошніх тыдняў міжнародныя назіральнікі выказалі заклапочанасць пагаршэннем сітуацыі ва ўсходняй Украіне. Сёння, калі гэтая ўмілаваная краіна святкуе сваё нацыянальнае свята, якое сёлета супадае з 25-годдзем незалежнасці, запэўніваю ў маёй малітве за мір і паўтараю свой заклік да ўсіх задзейнічаных бакоў і міжнародных устаноў, каб умацавалі ініцыятывы на карысць пераадолення канфлікту, вызвалення палонных і належнага адказу на надзвычайную гуманітарную сітуацыю», — сказаў Папа.

Аб аднаўленні баявых дзеянняў ва ўходняй частцы Украіны казаў і Апостальскі Нунцый у гэтай краіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Ватыканскі дыпламат звяртаў увагу на павелічэнне колькасці смяротных ахвяр і драматычныя наступствы трываючай вайны для мірнага насельніцтва.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 
© 2003-2024 Catholic.by