Пантыфік наведае Асізі з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір |
Святы Айцец |
19.08.2016 14:54 |
Чарговы візіт Папы Францішка ў Асізі адбудзецца 20 верасня і будзе прымеркаваны да заканчэння Сусветнага дня малітвы за мір. Аб гэтым 18 жніўня паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы. Сёлетні Сусветны дзень малітвы за мір пройдзе 18-20 верасня. У ім прымуць удзел каля 400 прадстаўнікоў рэлігій, палітыкаў і дзеячаў культуры, сярод якіх Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей І, Прымас Англіканскай Царквы архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі, кіраўнік універсітэта аль-Азхар імам Ахмед эль-Таэб, Прэзідэнт Італіі Серджо Матарэла. |